Навіны Белавія
-
24 Снежня 2019
Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.
24 снежня 2019 г. упершыню ў сваёй гісторыі авіякампанія «Белавія» перавезла чатырохмільённага пасажыра за год. Такім чынам на дадзены момант авіякампанія абслужыла на 20,2% больш пасажыраў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. -
18 Лістапада 2019
Белавія павялічвае памер ручной паклажы i уводзіць брэндаваную сiстэму тарыфаў
З 18 лістапада авіякампанія «Белавія» пераходзіць на новую сучасную структуру тарыфаў, якая дазволіць пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту. У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічвае вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг. -
25 Кастрычніка 2019
Белавія пераходзіць на зімовы расклад
З 27 кастрычніка 2019 г. авіякампанія “Белавія” пераходзіць на зімовы расклад. ААТ “Авіякампанія “Белавія” ўводзіць новы расклад руху самалётаў, які будзе дзейнічаць з 27 кастрычніка 2019 года да 28 сакавіка 2020 года ўключна. Працэдура пераходу на зімовы расклад ўстаноўлена міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту ІАТА і распаўсюджваецца на ўсе авіякампаніі ў свеце. -
17 Кастрычніка 2019
Авіякампанія «Белавія» правяла распродаж квіткоў па усiх рэгулярных напрамках
З 16 па 17 кастрычніка авіякампанія «Белавія» праводзiла распродаж на сайце www.belavia.by. Упершыню ў акцыю былі ўключаны ўсе рэгулярныя напрамкi без выключэння. Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» склаў 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы - у адзін бок. За суткі было прададзена больш за 60 тысяч месцаў, а самымі папулярнымі напрамкамі сталі Масква, Тбілісі і Калінінград. Самым танным авіябілетам у абодва бакі стаў квіток у Маскву (аэрапорт Жукоўскі) - 28,56 еўра. -
16 Кастрычніка 2019
Акцыя па ўсёй маршрутнай сетцы «Белавія»: квіткі - 20 еўра +таксы і зборы
16 кастрычніка з 08.30 да 08.30 17 кастрычніка пройдзе распродаж на сайце www.belavia.by. Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» складзе 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы за квіток у адзін бок. Перыяд падарожжа з 01 лістапада па 10 снежня 2019 года, а таксама з 15 студзеня па 29 лютага 2020 года. -
07 Кастрычніка 2019
Вандруй камфортна з MARK FORMELLE і BELAVIA
-
03 Кастрычніка 2019
Белавія ўкараняе паслугу папярэдняга выбару месцаў
З 3 кастрычніка авіякампанія «Белавія» прапануе пасажырам скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салоне самалёта на сайце авіякампаніі www.belavia.by падчас або пасля куплі білета. У тэставым рэжыме дадзеная паслуга будзе даступная на рэгулярных рэйсах у / з Алматы, Нур-Султан, Ашхабад, Баку, Барселона, Батумі, Ерэван, Жэнева, Ларнака, Лондан, Парыж, Тбілісі. -
16 Верасня 2019
Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з авіякампаніяй “Белавія” запускае новы сэрвіс Drop-off
З 16 верасня ў тэставым рэжыме пачынае функцыянаваць сістэма Drop-off - сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу. Паслуга даступная толькі для прамых пералётаў (недаступная для пасажыраў, якія вандруюць транзітам). -
21 Жніўня 2019
Wargaming і «Белавія» знялі відэагісторыю пра знакаміты Танкалёт
21 жніўня 2019 года — Напярэдадні найбуйнейшага ў Еўропе фэсту інтэрактыўных забавак «Wargaming Fest: Дзень танкіста» кампанія Wargaming супольна з «Белавія» знялі кароткую відэастужку пра тое, як і навошта ствараўся новы Танкалёт. -
15 Ліпеня 2019
Белавія выканала першы палёт у Мюнхен
15 ліпеня 2019 года “Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс па маршруце Мiнск — Мюнхен — Мiнск