Навіны Белавія
-
06 Снежня 2016
BELAVIA, UBER і VISA ПРАПАНУЮЦЬ ПАСАЖЫРАМ ДАБРАЦЦА ДА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АЭРАПОРТА «МІНСК» УДВАЯ ТАННЕЙ
Авіякампанія «Белавія», Visa і Uber прапануюць пасажырам Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» дабрацца да аэрапорта альбо вярнуцца дадому з падарожжа ўдвая танней. -
28 Лістапада 2016
Бясплатны правоз аднаго камплекту спартовага рыштунку
Лепшымі за горы могуць быць толькі горы, якія ты прыехаў заваяваць са сваім рыштункам. З 1 снежня 2016 года і да 31 сакавіка 2017 года мы робім бясплатным правоз аднаго камплекту спартовага рыштунку на ўсе рэгулярныя кірункі нашай авіякампаніі. І гэта – у дадатку да асноўнай нормы правозу бясплатнага багажу (на 20 кг.). Засталося толькі зрабіць галоўны выбар: лыжы альбо сноўборд? -
28 Лістапада 2016
АТ "Аэрапорт "Храброва" інфармуе
АТ <Аэрапорт <Храброва> інфармуе аб тым, што з 01 студзеня 2017 г. апрача пасадачнага толона і дакумента, які пацверджвае асобу, пры праходзе ў перавозачны сектар аэрапорта Калінінград (Храброва) супрацоўнікі службы авіяцыйнай бяспекі могуць запатрабаваць ад пасажыра прад’яўлення перавозачнага дакумента, маршрут квітанцыі, дзеля параўнання дадзеных аб асобе пасажыра. У сувязі з гэтым <Авіякампанія <Белавія> просіць падчас рэгістрацыі на рэйс мець раздрукаваную маршрут квітанцыю. -
04 Жніўня 2016
50% зніжка на тарыф! Працягні адпачынак!
Дарагія сябры, у апошні месяц лета вельмі хочацца працягнуць цёплыя дні ды сезон адпачынку. Каб дапамагчы вам у гэтым, 5 і 6 жніўня “Белавія” змяншае тарыфы на 50%! Набыць квіткі можна толькі на сайце www.belavia.by -
11 Ліпеня 2016
«БЕЛАВІЯ» ПАШЫРАЕ ГЕАГРАФІЮ ПАЛЁТАЎ ВА ЎКРАІНУ
«Белавія» з 17 жніўня пачне выкананне рэгулярнага рэйсу па маршруце Мінск-Львоў-Мінск, які будзе ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень. А з 1 жніўня 2016 года авіякампанія павялічыць колькасць рэйсаў з Мінска ў Адэсу да двух штодзень. Рэйсы ў накірунку Мінск-Львоў плануецца выконваць па аўторках, серадах, чацвяргах і суботах з вылетам з Мінска а 13.10 і вяртаннем з Львова назад а 15.20. Палёты ў Львоў плануецца выконваць на самалётах Embraer 175. Кошт білета ў адзін бок – ад 60 еўра, у абодва бакі – 120 еўра. - 04 Ліпеня 2016 Шаноўныя аматары авіяцыі, спотэры і проста ўсе нашы падпісчыкі! Ма радыя вам паведаміць, што авіякампанія «Белавія» сумесна з парталам «Авиатор.ру» плануюць арганізаваць чарговае мерапрыемства «Палёт дзеля палёту» на легендарным самалёце ТУ-154 у кастрычніку 2016 года.
-
03 Ліпеня 2016
Беларуская гасціннасць з "Белавія" і Cakes.by
«Адчуйце смак Беларусi!»: так па-беларуску сустракалі салодкімі пернікамі каля трапа замежнікаў, якія прыляцелі ў Мінск 3 ліпеня. Нечаканы сюрпрыз атрымалі госці беларускай сталіцы, якія прыляцелі ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» раніцай 3 ліпеня. У гонар Дня Незалежнасці кандытырская Cakes.by пры падтрымцы авіякампаніі «Белавія» даравала ім салодкія святочныя пернікі. Раздачай слодычаў займаліся супрацоўніцы кандытарскай, якія змянілі кухонныя фартухі на модныя ды вельмі прыгожыя сукенкі ў нацыянальным стылі. Пернікі з сэрцайкам і надпісам «Я люблю Беларусь!» яны выпеклі самі. -
04 Ліпеня 2016
Авіякампанія «Белавія» і Qatar Airways падпісалі камерцыйныя пагадненні
З 1 ліпеня 2016 г. увайшоў у сілу шэраг камерцыйных пагадненняў паміж ААТ «Авіякампанія «Белавія» і Qatar Airways. На дадзены момант паміж авіяперавозчыкамі заключаныя інтэрлайн і спецпрарэйтавае пагадненні, а таксама ўведзены электронны інтэрлайн. Пагадненні прадугледжваюць прызнеанне перавозачных дакументаў паміж перавозчыкамі-партнёрамі ды гэтаксама надаюць права авіякампаніі-партнёру афармляць білеты на рэйсы адзін аднаго. - 29 Чэрвеня 2016 Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад банка-экваера, у ноч з 30.06.2016 арыентыровачна ад 23:15 паводле Мінскага часу (20:15 UTC) да 06:00 (03:00 UTC) 01.07.2016 запланавана правядзенне прац, звязаных з дэнамінацыяй, і прыпыненне прыёму плацяжоў па банкаўскіх пластыкавых картках, у сувязі з чым у пададзены перыяд на сайце Белавія будзе адсутнічаць магчымасць браніравання авіябілетаў
- 08 Чэрвеня 2016 Цёплыя белыя ночы ў Санкт-Пецярбурзе неверагодна прыгожыя і загадкавыя! У гэты летні час горад літаральна ап'янёны радасцю і неверагоднай бадзёрасцю людзей, якія гатовыя цэлыя суткі праводзіць на вуліцы: у парках, садах, на ўзбярэжжы Нявы.
Старонкі: Наступная →
1 2