Навіны Белавія
-
17 Снежня 2018
Белавія здзейсніла першы палёт у Варонеж
17 снежня 2018 года ААТ «Авіякампанія «Белавія» выканала першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Варонеж-Мінск. Палёты па дадзеным маршруце будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.05 па панядзелках, серадах, чацвяргах і суботах і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Варонеж на наступны дзень у 00.30. Зваротны рэйс з Варонежа плануецца ажыццяўляць з вылетам у 05.35 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 07:05. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы. -
14 Снежня 2018
Спецыяльныя тарыфы для трансферных пасажыраў!
Спецыяльна для трансферных пасажыраў, мы падрыхтавалі прывабныя тарыфы. Кошт: 50% ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-зваротна + таксы і зборы. -
13 Снежня 2018
Новыя кірункі па эксперыментальным тарыфам
На календары чацвер, а значыць прыйшоў час новых кірункаў па эксперыментальным тарыфам, якія ўжо на сайце. Кошт: 10 EUR + таксы і зборы ў адзін бок, 20 EUR + таксы і зборы туды-назад. -
07 Снежня 2018
Спецыяльныя тарыфы для трансферных пасажыраў, якія вандруюць у/з Варонежа!
17 снежня 2018 г. авіякампанія «Белавія» адкрывае рэйс у Варонеж і спецыяльна для трансферных пасажыраў, мы падрыхтавалі прывабныя тарыфы. Кошт: 50 % ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-назад + таксы і зборы. -
02 Лістапада 2018
Авіякампанія Белавія ўводзіць эксперыментальныя тарыфы
Тарыфы будуць даступныя толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by з 2 лістапада і пры ўмове набыцця не менш, чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе «прома», падсвечаны зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі – васільком. -
30 Кастрычніка 2018
Белавіа здзейсніла першы палёт у Кішынёў
У ліку пасажыраў на рэйсе Кішынёў-Мінск у сталіцу Рэспублікі Беларусь прыбыла дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Малдова Паўлам Філіпам для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску. -
19 Кастрычніка 2018
Белавіа і AZAL падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі
У кастрычніку 2018 г. ААТ «Авіякампанія «Белавіа» і «Азербайджанскія Авіялініі» (AZAL) падпісалі двухбаковае пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі (код-шэрынг) Мінск-Баку з 28 кастрычніка 2018 г. Згодна з дадзеным пагадненнем Авіякампанія «Белавія» выступіць аперуючым перавозчыкам, а «Азербайджанскія авіялініі» - маркетынгавым партнёрам на лініі Мінск-Баку-Мінск. Такім чынам, з 28 кастрычніка рэйсы па дадзеным маршруце будуць выконвацца беларускай авіякампаніяй пад сваім кодам В2 і пад кодам азербайджанскага перавозчыка - J2. -
10 Кастрычніка 2018
Адкрыццё рэйса Мінск-Кішынёў-Мінск
Час у дарозе зойме прыкладна паўтары гадзіны. Кошт палёту ў адзін бок – ад €83, ад € 153 – туды-назад. - 25 Верасня 2018 Тыя шчасліўчыкі, якія ўжо наведалі Ларнаку, ацэняць той факт, што мы працягнем выконваць два рэйсы ў дзень па суботам да канца летняга раскладу, а менавіта да 27.10.2018 г. уключна. Нагадваем, што ў Ларнаку мы лятаем па аўторках, чацвяргах і суботах.
-
11 Верасня 2018
Набыццё квіткоў на сайце Белавія цяпер танней і зручней
Новая версія сайта адзначаецца абноўленнай сістэмай браніравання, а таксама ўвядзеннем спецыяльных тарыфаў, даступных толькі пры набыцці авіяквіткоў на ўласным сайце авіякампаніі belavia.by.