Ваш багаж

luggage

Багаж – прадметы, рэчы і іншая асабістая маёмасць пасажыра, неабходная альбо прызначаная для нашэння (адзенне), карыстання, камфорту альбо зручнасці, звязаная з падарожжам пасажыра.

Гэтае паняцце ўключае ў сябе як зарэгістраваны, так і незарэгістраваны багаж пасажыра.

У мэтах забеспячэння бяспекі палётаў ўсе рэчы пасажыра (багаж), якія плануецца перавозіць на самалёце, павінны быць прадстаўлены на рэгістрацыі для ўзважвання і ўліку.

 

Спецыяльныя катэгорыі багажу

Адказнасць авіякампаніі пры міжнароднай перавозцы за страту багажу

Адказнасць авіякампаніі пры міжнароднай перавозцы за страту багажу, прынятага да перавозкі без абвешчанай каштоўнасці, абмяжоўваецца сумай, эквівалентнай 20 далярам ЗША за 1 кг вагі багажу.

Адказнасць пасажыра за афармленне дакументаў, неабходных для перавозкі багажу

Пасажыр абавязаны выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дамовы Рэспублікі Беларусь і заканадаўства краіны, на тэрыторыю, з тэрыторыі альбо праз тэрыторыю якой ажыццяўляецца перавозка багажу, якія тычацца перавозкі багажу, выконваць патрабаванні па забеспячэнні бяспекі палётаў, авіяцыйнай бяспекі, а таксама патрабаванні, звязаныя з мытным, санітарна-каранцінным, ветэрынарным, фітасанітарным і іншымі відамі кантролю.

Атрыманне багажу ў аэрапорце

На кожнае месца багажу мацуецца багажная бірка, а адрыўны талон багажнай біркі аддаецца ўладальніку багажу. Адрыўны талон багажнай біркі неабходна захаваць для атрымання багажу ў аэрапорце прызначэння.